На ўнутраным рынку ў студзені-лістападзе 2012 года рэалізавана 33 млн. 279,6 тыс. дал піва, на 11,5% менш, чым за студзень-лістапад2011-га.

Як паведамілі БелаПАН у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Лідскае піва» павялічыла аб’ём паставак на 2,3% (5 млн. 996,8 тыс. дал), у той жа час кампанія Heiniken Belarus знізіла на 8,4% (9 млн. 620,5 тыс. дал), ААТ «Крыніца» таксама знізіла пастаўкі на 13,5% (8 млн. 699,7 тыс. дал), ААТ «Брэсцкае піва» — на 43,5% (1 млн. 537,8 тыс. дал), ААТ «Піўзавод «Аліварыя» — на 12,4% (7 млн. 321,1 тыс. дал).

У студзені-лістападзе 2012 года піваварныя заводы Беларусі павялічылі экспарт піва на 8,7% у дачыненні да аналагічнага перыяду мінулага года. Экспартавана 6 млн. 135,3 тыс. дал піва. Такім чынам, у студзені-лістападзе ўдакладненае гадавое заданне (7 млн. 69,4 тыс. дал), згодна з праграмай развіцця піваварнай галіны, выканана на 86,8%.

ААТ «Лідскае піва» экспартавала 937,2 тыс. дал (на 33,4% больш, чым за студзень-лістапад 2011 года); ААТ «Крыніца» — 4 млн. 182,4 тыс. дал (на 13,7% больш); ААТ «Піўзавод «Аліварыя» — 309,8 тыс. дал (на 60,2% больш); ААТ «Брэсцкае піва» — 496,6 тыс. дал (на 32,6% менш). Кампанія Heiniken Belarus паставіла на знешні рынак 201,5 тыс. дал (на 38,3% менш).

Разам з тым за студзень-кастрычнік вырас аб’ём імпарту піва на 43% да 10 млн. 298,1 тыс. дал. Нагадаем, што па выніках 2011 года імпарт піва знізіўся на 38,5% да 8 млн. 872,9 тыс. дал. Больш за ўсё імпартавана піва з Расіі — 8 млн. 365 тыс. дал (на 36,8% больш), вырас аб’ём імпарту і з Украіны — 1 млн. 517 тыс. дал (на 74,9%). З Германіі імпарт вырас у 2,7 разу да 47,9 тыс. дал, Ірландыі — на 83,8% да 25,8 тыс. дал, Чэхіі — у 3,6 разу да 196,8 тыс. дал. Імпарт з Літвы знізіўся на 21,5% і склаў 50,2 тыс. дал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?