Падпісаны дакумэнт зьяўляецца своеасаблівым працягам Дамовы аб супрацоўніцтве 2003 г. Ён прадугледжвае ўзаемадзеяньне ў патрыятычным і духоўна‑маральным выхаваньні дзяцей і моладзі на найбліжэйшыя 3 гады.

Паводле міністра адукацыі А. Радзькова, навучальны працэс у Беларусі носіць сьвецкі характар, то бок кожны вучань мае права вучыць альбо не вучыць асновы рэлігійнага сьветапогляду. Пры гэтым установы адукацыі не імкнуцца прышчапляць вучням і студэнтам тое ці іншае стаўленьне да рэлігіі. Аднак, адзначае міністар, варта прызнаць, што праваслаўе аказала адно з вызначальных уплываў на гістарычнае станаўленьне і разьвіцьцё духоўных традыцыяў беларусаў.

Цягам рэалізацыі папярэдняй праграмы супрацоўніцтва Мінадукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы было адчынена 10 праваслаўных клясаў, 14 групаў у дашкольных установах, якія ахапілі каля 400 дзяцей. Амаль 5000 вучняў вывучаюць курс па асновах праваслаўнай культуры. Гэты курс, які ўпершыню пачалі вывучаць на Гарадзеншчыне, ахапіў больш за 270 школаў Беларусі. У навучальных установах краіны стала дзейнічае семінар па духоўна‑маральным выхаваньні на грунце праваслаўных традыцыяў.

СП, паводле БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0