Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі заявіў, што маўзалей Леніна на Краснай плошчы працягвае традыцыі сусветных рэлігій, якія заклікаюць шанаваць мошчы святых.

«… Едзьце ў Лаўру, на Афон, там мошчы святых людзей, і гэтым сэнсе камуністы традыцыю перанялі, зрабілі гэта свядома, зрабілі гэта ў адпаведнасці з патрэбамі свайго часу», — сказаў Пуцін. Ён таксама выказаў меркаванне, што многія пастулаты камуністычнай ідэалогіі былі ўзятыя з рэлігіі.

У прыватнасці, расійскі прэзідэнт сказаў, што «кодэкс будаўнікоў камунізму — гэта ўсё, што ў Бібліі, паглядзіце: не забі, не крадзі, не пажадай жонкі бліжняга свайго, гэта ўсё там прапісана».

Дэбаты пра тое, што рабіць з целам Уладзіміра Леніна, які cпачывае ў маўзалеі ў цэнтры Масквы, пастаянна ідуць у расійскім грамадстве. У красавіку гэтага года Фонд грамадскай думкі правёў апытанне, высветліўшы, што за пахаванне Леніна выступаюць 56% расіянаў, супраць — толькі 28%.

У спіс давераных асоб Пуціна ўваходзяць каля 550 чалавек з розных рэгіёнаў Расіі.
У ім, у прыватнасці, фігуруюць імёны вядомых спевакоў Стаса Міхайлава, Стаса П’ехі і Надзеі Бабкінай, футбалістаў Андрэя Аршавіна, Ігара Акінфеева, Аляксандра Кержакова, пракрамлёўскіх палітолагаў Дзмітрыя Арлова і Сяргея Маркава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?