Андрэй Кунец

Спецыяльны прыз і дыплом уладальніка Гран‑пры V Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск‑2007», які праходзіў на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», стаў Андрэй Кунец з Беларусі.

Спецыяльны прыз і дыплом лаўрэата — уладальніка першай прэміі журы ўручыла Атару Андрыядзе з Грузіі. Другой прэміі ўдастоены Эрнест Дзярабін з Украіны і Арына Дароніна з Расіі. А трэцяе месца дасталася Кікі з Босніі і Герцагавіны.

Згодна з Палажэннем аб дзіцячым музычным конкурсе ўладальнік Гран‑пры акрамя спецыяльнага прыза і дыплома атрымлівае чэк на $5 тыс., грашовая ўзнагарода за першае месца складае $3 тыс., за другое — $2 тыс., за трэцяе — $1 тыс.

Акрамя таго, спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы — лічбавыя фотаапараты — уручаны ўдзельнікам конкурсу «Віцебск‑2007» беларусу Андрэю Кунцу і расіянцы Арыне Даронінай. Падарункі ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы атрымалі Хрысціна Святлічная з Беларусі і Леў Сапрыгін з Расіі.

Журы сёлетняга конкурсу заснавала свой прыз сімпатый і ўручыла яго Ноюсу Барташку з Літвы. Дыплома Міжнароднай федэрацыі фестывальных арганізацый (FIDOF) удастоены самы юны ўдзельнік конкурсу Кылышбек Жаксыбекаў з Казахстана.

У песенным спаборніцтве прынялі ўдзел 22 юныя выканаўцы з 19 краін. Цяпер усе канкурсанты, а таксама іх старэйшыя калегі — зоркі расійскай і беларускай эстрады і лаўрэаты дзіцячых музычных конкурсаў мінулых гадоў выступаюць на святочыным гала‑канцэрце «Васільковая краіна» ў Летнім амфітэатры.

Тэкст і фота БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0