Мясцовая ўлада Валожына пастанавіла зачыніць намётавы лягер пратэстантаў. Тыя не пагадзіліся — і адстаялі свае правы.

На днях галоўны ідэоляг гораду Валожын загадаў спыніць адпачынак, які арганізавалі вернікі царквы Ісуса Хрыста хрысьціянаў поўнага Евангельля. Акрамя гэтага, галоўны ідэоляг раёну Алег Бобрык хацеў, каб былі ўтвораныя сьпісы дзяцей, якія адпачываюць у намётавым лягеры. Паводле прадстаўнікоў улады, умовы арганізацыі адпачынку й умовы жыцьця ў лягеры не адпавядаюць вызначаным у заканадаўстве Рэспублікі нормам. Юрысты царквы й арганізатары намётавага лягеру лічылі гэты загад беспадстаўным і незаконным. Яны вырашылі змагацца за свае правы.

Сёньня арганізатары лягеру, юрыст і пастар царквы Ісуса Хрыста Барыс Чарнаглаз сустракаліся з загадчыкам па справах рэлігіі Менаблвыканкаму. Пастар нам з радасьцю паведаміў, што лягер ня будзе зачынены: «У выніку мы атрымалі перамогу. Нам удасцца да канца завершыць наш намётавы адпачынак, куды прыяжджаюць сем’і з усёй Беларусі. Нашая царква пачала арганізоўваць адпачынак для хрысьціянскіх сем’яў, але мы запрашаем усіх жадаючых далучацца».

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0