У Бабруйску ўвекавечаць героя рамана «Залатое цяля». Бронзавую двухмятровую скульптуру Шуры Балаганава плануюць устанавіць 28 снежня паблізузнака-паказальніка напрамкаў ля рэстарана «Чырвоная вежа».
Тут жа можна будзе прачытаць урывак са знакамітага рамана Ільфа і Пятрова, дзе Бабруйск згаданы як высокакультурны горад, куды імкнуліся ўсе дзеці лейтэнанта Шміта.
Эскіз скульптуры трымаецца ў строгім сакрэце, як і яе цана. Кампазіцыю адлівае ў Смаленску