Камісія аштрафавала сем міжнародных вытворцаў электронна-прамянёвых трубак (ЭПТ) для тэлевізараў і манітораў на 1,471 мільярда еўра за картэльную змову, якая існавала каля 10 гадоў.

Удзельнікамі картэляў былі LG Electronics, Philips, Samsung SDI, Panasonic, Toshiba і іншыя кампаніі. Паводле Камісіі, з 1996 да 2006 г. яны праводзілі загадзя ўзгодненую цэнавую і вытворчую палітыку, а таксама размяркоўвалі долі на рынках. Самы буйны штраф накладзены на Philips і LG Electronics – агулам яны сплоцяць амаль 392 мільёна еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?