Паводле дадзеных агенцтва
статутны фонд ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» будзе павялічаны да 30 трыльёнаў рублёў. Гэта $3,5 мільярда ў эквіваленце.Па словах старшыні праўлення Банка развіцця Сяргея Румаса, грошы будуць пералічаныя з рэспубліканскага бюджэту, апроч таго, у статутны фонд пяройдзе частка атрыманага банкам прыбытку.
Павелічэнне актываў «дасць магчымасць выйсці на міжнародныя фінансавыя рынкі», мяркуе Румас.
- * *
Банк развіцця Рэспублікі Беларусь быў створаны ў 2011 годзе па патрабаванні МВФ.
Сусветныя фінансісты настойвалі, каб фінансаванне дзяржаўных праграм не клалася на плечы «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», а ажыццяўлялася асобнай структурай.