Авіякампанія «Белавія» са снежня да канца лютага знізіла тарыфы на пералёт пасажыраў па дзесяці напрамках, якія злучаюць Мінск з буйнымі гарадамі Еўропы і СНД.

«Зніжаны тарыф, які ўстанаўліваецца „Белавія“, ад 10 да 55% у залежнасці ад рэйса, таксы і зборы застаюцца на ранейшым узроўні, але ў любым выпадку білеты сталі таннейшыя», — растлумачылі спецыялісты. Самае істотнае скарачэнне тарыфу датычыцца рэйсаў з беларускай сталіцы ў Варшаву (менш на 55% ад раней дзеючага), Екацярынбург (на 41%), Баку (на 39%), Гановер (на 25%).

У прэс-службе адзначылі, што прапанова па продажы білетаў па зніжаных цэнах не будзе дзейнічаць у дні навагодніх і калядных свят — з 21 снежня па 14 студзеня.

Гаворачы аб новаўвядзеннях гэтай зімы, у прэс-службе расказалі, што ў канцы снежня «Белавія» разлічвае адкрыць рэгулярны рэйс з Мінска ў Барселону (Іспанія). Акрамя таго, у снежні-студзені авіякампанія плануе выконваць чартарныя рэйсы з Мінска ў Салонікі (Грэцыя). «Прадумваючы гэты маршрут, мы робім акцэнт на аматараў гарналыжнага спорту і экстрэмальнага адпачынку», — удакладнілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?