15 інвалідаў‑энтузіястаў не могуць атрымаць ліцэнзіі на адкрыццё аўтаклуба. Унікальнае брэсцкае аб’яднанне падпольна выступае на міжнародных спаборніцтвах.

«Аўтаклін» не мае юрыдычнага адрасу, памяшкання для тэхнікі і месца для трэніровак. І колькі не звярталіся інваліды за дапамогай да месных чыноўнікаў — усё дарэмна.

Брэсцкі аўтамабільны клуб існуе з савецкіх часоў. Стваралі сваімі сіламі пры аб’яднанні інвалідаў, за сродкі свае і спонсараў. Старшыня «Аўтакліна» Станіслаў Гуртавы сам знаходзіў пустуючыя памяшканні, якія б клуб мог выкарыстоўваць. Але раптам апасля ва ўсіх іх знаходзіліся іншыя гаспадары. А аўтабілісты заставаліся ні з чым.

57‑гадовы старшыня клуба, інвалід з дзяцінсва 1‑ай ступені шмат парогаў чыноўніцкіх кабінетаў абіў сваёй кульбакай. Але, пакуль так і не дабіўся ўвагі з боку меснай вертыкалі. Апошнім быў нядаўні захад Гуртавога ў Адміністрацыю прэзідэнта. Яго прынялі і паабяцалі вырашыць пытанне.

Ці паспее «Аўтаклін» выступіць на чарговых спаборніцтвах як легальнае аб’яднанне, пакажа час

Фёдар Агаф’еў, bulletinonline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0