Карову, што бегала больш за гадзіну па Мінскай кальцавой аўтадарозе, нарэшце, удалося злавіць. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.
Карову злавілі і вярнулі ў грузавік. Кіроўца МАЗа (1948 г. н.) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што не замацаваў груз. Мужчыну абавязалі выплаціць штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (у цяперашні час гэта складае Br50 тыс.).
Як паведамлялася, сёння каля 14.00 з грузавіка МАЗ, які перавозіў худобу, выскачыла карова. Гэта адбылося на