• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Музыка
13.12.2012 / 11:04

Кубышкін: У мяне пытаюцца, чаму я займаюся такой х.рнёй

У невялічкай зале эканамічнага факультэта БДУ сабралася чалавек трыццаць — праект Alteredu зладзіў сустрэчу з прадзюсарам Уладзімірам Кубышкіным, які адкрыў свету Аню Шаркунову і Германа. Ажыятажу вакол Кубышкіна не назіралася — з сустрэчай з Ірынай Кабасакал не параўнаць.

Да студэнтаў Кубышкін прыйшоў з сваім новым пратэжэ — Віталём Варанко, які некалькі дзён таму выступаў у фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

Спявак амаль нічога не сказаў, толькі бадзёра праспяваў дзве песні пад баян.

Уладзімір Кубышкін выглядаў стомленым і сумным. «У мяне пытаюцца, чаму я займаюся такой х.рнёй, — дзяліўся ён перажываннямі, але адказу на пастаўленае пытанне не даваў. —

Я скончыў медыцынскі і цяпер зайздрошчу аднакурснікам, якія, як і я, вучыліся на стаматолагаў. Некаторыя цяпер маюць уласныя клінікі і зарабляюць нашмат больш. Дый сумую я па стаматалагічных прыладах».

Як Шаркунова канкуруе з дзяржавай

Кубышкін усяляк прапагандаваў Аню Шаркунову, якую называў «самай запатрабаванай беларускай спявачкай», «адзінай інтэлігентнай». Пра свайго былога выхаванца Германа, якога раней пастаянна згадваў у тым самым «рэкламным блоку», прадзюсар цяпер маўчыць: яны разышліся. Пра іншых выканаўцаў адгукаецца толькі станоўча — ён не хоча нікога крыўдзіць, да ўсіх ставіцца з павагай.

Прадзюсар падкрэсліваў, што ганарыцца сваёй незалежнасцю: «Мы ніколі не былі пад „дахамі“ філармоній ці канцэртных залаў. Нам закручвалі гайкі, але цяпер ніводная сволач не зможа мяне папракнуць ні ў чым». Ён скардзіўся на манаполію Міністэрства культуры ў шоу-бізнэсе.

Выходзіць, што Шаркунова канкуруе з дзяржавай: зрабіць ёй канцэрт у райцэнтры — амаль немагчыма: там ад жніўня да красавіка ўсё «распісана». Выступаюць мясцовыя музыкі, выканкам робіць план, «але ніводны нармальны чалавек не купіць білет на гэты канцэрт».
«Я музыкаў мясцовых не абвінавачваю, — казаў Кубышкін. — Яны добрыя людзі, тут
праблема ў сістэме, якая не мянялася ад 50-х гадоў і дзе грошы ходзяць па коле». Аднак сістэму, лічыць прадзюсар, ламаць нельга, бо тады тысячы людзей застануцца без працы.

Дзе ж тады зарабіць артысту, незалежнаму ад філармоній? Выйсце Кубышкін бачыць у карпаратывах.

«Не сорамна граць карпаратывы, як не сорамна граць на Днях машынабудаўнікоў ці на юбілеях, —
мяркуе ён. — Калі чалавек заплаціў грошы за выступ на сваім вяселлі, значыцца ён любіць гэтую музыку. Ці вось „Еўраопт адчыняе 70 крамаў налета і кліча артыстаў“.

Шакуцін — прадзюсар года

Не абышлі ў размове і тэму „Еўрабачання“. „Хто туды паедзе — мне гэта мала цікава. — казаў Кубышкін. —

Мне падаецца, што ў Аляксандра Васільевіча Шакуціна не вельмі добрыя дарадцы, якія пераносяць на мастацтва метады працы на заводзе.
То бок ён моцны гаспадар, і для працы гэта карысна, але людзі, якія стварылі песню і нумар Ланской пабаяліся эксперыментаваць — зрабілі ўсё „з найменшай рызыкай“. Алена таксама не вінаватая, яна таленавітая дзяўчына. Але метады, якія ўжываліся для яе падтрымкі мне не падабаюцца.
Між тым, яны — малайцы, яны свайго дабіліся, а пераможцаў не судзяць. Я б назваў Шакуціна прадзюсарам года“.

Калі ж прагучала згадка пра леташняе фальшаванне вынікаў галасавання, Кубышкін заявіў, што ў непадкупнасць сусветнага „Еўрабачання“ таксама не верыць. „Там нядобрасумленнае галасаванне, — кажа Кубышкін. — Інакш Алсу ніколі б не заняла другое месца. Але і дрэнную песню яны ў ратацыю не возьмуць.

Гэта тая самая сітуацыя, як з ратацыямі на радыё ў Расіі — 50 тысяч еўра каштуе ратацыя на месяц, але дрэнныя песні туды ўсё адно не бяруць.
Для Беларусі „Еўрабачанне“… Усе сталыя артысты, якія там выступілі, апроч Дзімы Калдуна, згубілі свой статус. Ялфімаў, напрыклад. Вось Віталь Варанко малады артыст, яму б гэта нешта дало, а артыстам сталым… Не“.

Увогуле, паводле Кубышкіна, беларускі шоу-бізнэс пачуваецца зусім дрэнна. Прадзюсар мяркуе, што

калі б да нас прыехала Ледзі Гага, то „Мінск-арэну“ яна б сабрала, але ў наступны прыезд праз год, мусіла б узяць ганарар як беларуская спявачка — інакш бы публіка не прыйшла з-за дарагавізны квіткоў.
У Мінску пакуль літаральна адзін клуб прыдатны для выступаў, лічыць прадзюсар.

Будучыню ж шоу-бізнэсу ён бачыць за выканаўцамі кавераў. „Мы маленькая краіна, у Літве сітуацыя яшчэ горшая. Таму каверы — гэта наша будучыня. І нічога ў гэтым няма дрэннага“.

Пра Саладуху і Міхайлава

І пры канцы Кубышкін трохі расказаў пра ўласныя музычныя густы.

„Мой арганізм адрынае Стаса Міхайлава, — прарвала яго. — Як яго бачу ці чую — мне дрэнна.
Аднак пасля думаю: дзе я, дзе ён. І хто з нас лох, выходзіць? Людзі яго любяць.
Вось вы кпіце з Аляксандра Саладухі, а трапілі б хоць раз на яго канцэрт — там проста масавая істэрыка!
Людзі ў захапленні. Насамрэч, вельмі многія любяць такую музыку, прыйдуць і на Саладуху, і на Дарафееву, і на Афанасьеву, розніцы ў якіх асабліва не бачаць“.

Сваю працу Кубышкін характаразуе так: „Я размаўляю па тэлефоне ў асноўным“. Сапраўды, падчас сустрэчы два тэлефоны прадзюсара разрываліся.

Пры канцы ён агучыў ганарары Шаркуновай — 1500 даляраў за карпаратыў у пераднавагодні час.
Дорага? Але ж за кожную песню давялося заплаціць тры тысячы даляраў… На развітанне Кубышкін зычыць студэнтам паважаць усіх людзей цяжкай працы, у тым ліку поп-артыстаў: «Спяваючых трусоў» не існуе — гэта выдумкі жоўтай прэсы».

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
Адмянілі мінскі канцэрт Maruv. Спявачка ўпэўнена: гэта помста ўладаў за адмову выступаць на «Славянскім базары» 
Легендарная ABBA выпусціла альбом пасля 40-гадовага перапынку
«Настаўнік казаў бацьку: «Лепш не мучыць, слыху ў яго няма». Беларус выйграў адзін з самых прэстыжных конкурсаў для дырыжораў
Палітыка і грамадства
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек

Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Пятнічны рэйс з Мінска ў Багдад адменены
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам
Галоўнае
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Санкцыі — гэта добра ці дрэнна? Спрабуем зразумець па заявах уладаў
Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай
У бальніцах знаходзяцца 11 мігрантаў, сярод іх — пяцёра дзяцей
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію
Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
Усяго патроху
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх