Гэтая ініцыятыва абмяркоўвалася на семінары, які прайшоў нядаўна ў Глыбокім. Як адзначыў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, у 10–11 класы (трэцюю прыступку школы) павінны ісці матываваныя школьнікі.

У навучальных установах павінна быць магчымасць рэалізацыі праграм на павышаным узроўні. «Вывучэнне прадметаў на факультатыўным узроўні паказвае, што ўсё роўна гэта не варыянт профільнага навучання. Два факультатывы і два ўрокі — горш, чым чатыры паўнавартасныя ўрокі», — падкрэсліў міністр. Пытанне рэалізацыі дыферэнцыяцыі падрыхтоўкі ляжыць не ў плоскасці павелічэння якасці факультатываў, а ў якасці правядзення менавіта урокаў.

«Я падтрымліваю меркаванне спецыялістаў, настаўнікаў-прадметнікаў, метадыстаў у тым, што лепшым сродкам павышэння якасці ведаў у школьнікаў старэйшай ступені будзе менавіта ўвядзенне шостага вучэбнага дня і скарачэнне відаў факультатыўных заняткаў», — сказаў ён.
Сяргей Маскевіч падкрэсліў, што разглядаецца магчымасць увядзення вучэбнай суботы менавіта для 10–11 класаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0