Адна газета выйшла ўчора з артыкулам на першай паласе «Крыж Зміцера Дашкевіча». Памылка!

Такая памылка частая. Форма імені «Зміцер» палюбілася людзям, але трэба ўжываць яе правільна. У назоўным склоне Зміцер, а ва ўскосных склонах Змітра, Змітру, са Змітром. Множны лік: «сабраліся Змітры, дзе каторы — спанатры». Чый? Змітроў.

Гэтаксама выпадае «е» і ў памяншальным імені Змітрок. Памятаеце: Змітрок Бядуля, а не Зміцярок жа.

Такое скланенне склалася гістарычна. Ёсць прыказка: хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны. Але: Змітроўскія Дзяды, вёска Змітровічы, канцэрт Змітра Бартосіка. І геройскі крыж, безумоўна, Змітра Дашкевіча, якому ўсе беларусы зычаць стойкасці ў веры, мужнасці ў выпрабаваннях і вернасці свайму народу.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?