«Партызанскі Дзед Мароз — гэта гістарычны вобраз, — тлумачыць супрацоўніца аддзела развіцця музея ВАВ Алена Сямашка. —

У часы вайны ён быў трошкі іншым, чым цяпер: з вінтоўкай, ахоўваў лес ад фашыстаў. Пра яго пісалі вершы ў часопісах, у нумары „Мурзілкі“ за 43-год ён ёсць».

Партызанскі Дзед Мароз

Партызанскі Дзед Мароз

і дзіўнае афармленне ягонай хаты

і дзіўнае афармленне ягонай хаты

Партызанскі Дзед Мароз-2013

Партызанскі Дзед Мароз-2013

і ягоная зенітка

і ягоная зенітка

Узнагароджаны снегавік

Узнагароджаны снегавік

Музей Вялікай Айчыннай вайны абвясціў конкурс на найлепшую хатку для партызанскага Дзеда Мароза пад назвай «Сярод соснаў і бяроз». Галоўнае патрабаванне да працаў — «відавочная прыналежнасць доміка партызанскаму Дзеду Марозу».

Пераможца атрымае ад музея ВАВ і кампаніі «Гейм Стрым» «трэці» iPad.

Пакуль выстава-конкурс не працуе — арганізатары чакаюць калі набярэцца болей за 10 працаў. Тыя, што ёсць, стаяць пакуль у працоўным кабінеце музейшчыкаў, у напаўразабраным выглядзе. Гэтыя вырабы з паперы і дрэва паказваюць, што хоць гурткі «Умелыя рукі» даўно пазнікалі, справа іх жыве.

Сустракаць наведнікаў экспазіцыі будзе ватны снегавік з кулямётнай стужкай і медалём «За адвагу».

«Мы разлічваем, што працаў будзе не менш за трыццаць, — кажа спадарыня Сямашка. — Працы прыносіць і моладзь, і дзеці, і сталыя людзі — адну з працаў прынесла жанчына 1961 года нараджэння.

Падводзіць вынікі будзем 11 студзеня, кожны з канкурсантаў мусіць прэзентаваць сваю работу — можа вершы пачытае, ці сцэнку з жыцця нашага героя раскажа».

«Нам падаецца, што ідэя наша цікавая, прынамсі, арыгінальная. — кажа Алена Сямашка. —

А некаторыя пішуць, маўляў „што яны там квасілі?“. Праект жа цікавы!»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?