Аляксандр Лукашэнка патрабуе безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэта № 9 «Аб дадатковых захадах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».
Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ААТ «Магілёўдрэў».
«Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы і дзейнічайце», — запатрабаваў Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, асноўная мэта дэкрэта ў тым,

каб дырэктар на прадпрыемстве «быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спецыялісты працавалі навыцяжку».

Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, ці спыніўся адток працоўнай сілы з прадпрыемства. «Май на ўвазе, яны не маюць права звальняцца без твайго ведама, а хто пойдзе, будзе тут працаваць на прымусовых работах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва ААТ «Магілёўдрэў».

Адначасова Лукашэнка нагадаў і пра абавязальніцтвы дырэктараў павысіць работнікам зарплату. У першым квартале 2013 неабходна выйсці на сярэднюю зарплату ў памеры $450–500. «Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і цукерку даць», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?