Аляксандр Глеб -- трэці злева, з-за пляча выглядае Ліянэль Месі, тады яшчэ маладая зорачка.

Аляксандр Глеб -- трэці злева, з-за пляча выглядае Ліянэль Месі, тады яшчэ маладая зорачка.

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб прызнаўся, што канфлікт з Хасэпам Гвардыёлам [былым галоўным трэнерам] у «Барселоне» [Аляксандр непасрэдна выступаў за каталонскі клуб у сезоне 2008/2009] — на 99% віна гульца:

Пакуль лячыўся, каманда набрала ход. Калі аднавіўся, стаў выходзіць праз матч. Часам праз два. Гэта непрыемна: не згуляеш, а потым на новай перадгульнявой па дзяленні на склады здагадваешся, што зноў будзеш у запасе. Што за фігня?

І пайшлі эмоцыі. Але там на дзевяноста дзевяць працэнтаў была мая віна
. Гвардыёлу можна папракнуць толькі ў тым, што ён не спрабаваў гасіць пажар са свайго боку, не шукаў венгераўскіх словаў [трэнер лонданскага «Арсенала», за які выступаў Глеб у 2005–2008]. А я падсвядома іх чакаў.

Можа, ён не настолькі моцна валодаў мовай?

Не, англійская ў яго ў парадку. Гэта я не хацеў вучыць іспанскую.

Ён прымушаў. А я ад крыўды так і не ўзяўся.
Вось так усё гэта было…

Сумна.

Яшчэ як. Такі быў дурань! Зараз нават страшна ўспамінаць, колькі затым памылак нарабіў. Адмова ад запрашэння Мурынью ў «Інтэр». Змарнаваў вяртанне ў «Штутгарт» [выступаў у сезоне 2009–2010]. «Бірмінгем» [2010–2011], «Вольфсбург» [2011]…

Бо зніклі лепшыя футбольныя гады, якія мог правесці ў топ-камандзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?