Праект прымеркаваны да 495-годдзя з дня выдання вялікім асветнікам у Празе першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове, а таксама 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй.

Адбыліся канцэрты арганнай і камернай музыкі. Увазе публікі былі прапанаваны творы сусветнай класікі і сучасныя беларускія кампазіцыі ў выкананні салістаў полацкага Сафійскага сабора і Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Прайшло таксама ўскладанне кветак да памятнай таблицы Францыску Скарыну ў Славянскай бібліятэцы ў Клементынуме, найстарэйшай у Еўропе, а таксама да помніка беларускаму асветніку ў праскім раёне Градчаны.

Арганізатарам Дзён Францыска Скарыны ў Празе выступіла пасольства Беларусі ў Чэхіі пры спрыянні Міністэрства культуры і Беларускага саюза кампазітараў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?