Кіроўцам неабходна добра падрыхтаваць аўтамабілі да яшчэ больш моцных маразоў, якія чакаюцца ў бліжэйшы час. Такую рэкамендацыю даюць ва УДАІ МУС Беларусі.

У бліжэйшыя тыдні сіноптыкі прагназуюць яшчэ большае зніжэнне тэмпературы, таму

для дызельных рухавікоў неабходна выкарыстоўваць спецыяльнае зімовае паліва.
Усім вадзіцелям таксама трэба праверыць якасць ахаладжальнай вадкасці ў сістэме ахаладжэння рухавіка: яе трэба запоўніць антыфрызам або тасолам з адпаведнай тэмпературай замярзання. Важна праверыць і зарад акумулятарнай батарэі, спраўнасць сістэмы ацяплення. Таксама трэба не забыць запоўніць бачок шклоабмывальніка незамярзаючай вадкасцю.
Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам, па магчымасці, адмовіцца ад працяглых паездак на асабістым транспарце ў самыя неспрыяльныя дні.
«Трэба падумаць аб мэтазгоднасці паездак на аўтамабілях з дызельным рухавіком. Як паказвае вопыт, у вялікія маразы некаторыя з іх замярзаюць непасрэдна ў час руху», — папярэджваюць у ДАІ.
На зімовай дарозе трэба выбіраць бяспечную, большую дыстанцыю руху.
Важна пазбягаць любых рэзкіх рухаў і манеўраў. «Не забывайце пра рамяні бяспекі, папрасіце аб гэтым усіх у аўтамабілі», — дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Асабліва ўважлівымі павінны быць не толькі вадзіцелі, але і пешаходы. На слізкай дарозе аўтамабіль часам проста не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца. Пераходзіць праезную частку можна, толькі пераканаўшыся, што кіроўцы заўважылі пешахода і прапускаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?