Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец лічыць неабходным скарачэнне дзяржапарата правесці за кошт змяншэння колькасці супрацоўнікаў кантралюючых органаў. Сваю пазіцыю ён апублікаваў сёння на сумесным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

На думку губернатара, эфектыўнасць існуючай сістэмы кантролю невялікая. Акрамя Камітэта дзяржкантролю, праверкі праводзяцца ўпраўленнем кантролю аблвыканкама, кантрольна-рэвізійным кіраваннем, упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС, упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў. «Апарат кантралюючых арганізацый неабходна скараціць на 30%», — лічыць Аляксандр Косінец.

Ягонае меркаванне распаўсюдзіла афіцыйнае агенцтва БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0