Заўзятары футбольнага клуба «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) справакавалі скандал у расійскім футболе, напісаўшы маніфест, у якім выказалі сваё меркаванне пра тое, якія футбалісты павінны гуляць у піцерскім клубе:

«Ад кожнага гульца, які выходзіць на поле ў футболцы „Зеніта“, пачынаючы з юнацкіх каманд, мы хочам: максімальнай самааддачы, байцоўскіх якасцяў, пастаяннага імкнення да прафесійнага росту. Па-за полем хочам: павагі да людзей у паўсядзённых зносінах, цікавасці да гісторыі горада і краіны, паважнага стаўлення да нашых каштоўнасцяў.

Мы супраць таго, каб зенітаўцы публічна дэманстравалі сваё прыхільнасць да алкаголю і цыгарэт. Мы супраць таго, каб у складзе „Зеніта“ гулялі прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў»
«Для нас адсутнасць чарнаскурых гульцоў у складзе „Зеніта“ — важная традыцыя і нічога больш.
Проста ў клуба знікае рэгіянальная ідэнтычнасць, мы перастаем асацыяваць сябе з ім», — пераканыя яны. «У гэтым няма расізму ці нацыяналізму», — падсумоўваюць фанаты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?