Мужчына пачаў страляніну на тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў штаце Каліфорнія. Ён ужо затрыманы паліцыяй.

На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Па словах відавочцаў, на адкрытай пляцоўцы каля цэнтра было шмат людзей, калі нечакана пачалася страляніна. Узнікла паніка, людзі спрабавалі схавацца, ўцячы. Мужчына паспеў зрабіць каля 50 стрэлаў у розныя бакі.

Як толькі раздаліся стрэлы, ахова гандлёвага цэнтра і ўладальнікі крамаў зачынілі ўсе дзверы і прыкладна паўгадзіны не выпускалі наведвальнікаў у мэтах бяспекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?