У Мінску сёння завіруха.

Па стане на 6-ю гадзіну раніцу вышыня снегавога покрыва ўжо дасягнула 27 сантыметраў, і за дзень павялічыцца яшчэ.
Падобная сітуацыя на Міншчыне і Магілёўшчыне.

А вось у Гродне і Лунінцы ўсяго па 10 сантыметраў снегу. У Беластоку яшчэ ўдвая менш.

Цяпер пра тых, каго замятае з галавой.

У Мазыры – ужо 39 сантыметраў снегу. А вось у Кіеве вышыня снегу дасягнула 54 сантыметры.

Паглядзець, колькі снегу ў вашай мясцовасці і колькі ў суседзяў можна на мапе, якая абнаўляецца штодзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0