Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі кнігу, прысвечаную юрыдычным вынікам Плошчы-2010.

«Плошча-2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў» — даследаванне па выніках маніторынгу крымінальных працэсаў, ініцыяваных ў сувязі з акцыяй 19 сьнежня 2010.

«Кніга знаёміць чытача з перадумовамі і ходам працэсаў, а таксама іх юрыдычным аналізам на прадмет захавання канстытуцыйных гарантый і міжнародна-прававых стандартаў справядлівага судовага разбору. Выданне адрасавана прадстаўнікам дзяржаўных органаў, навукоўцам, практыкуючым юрыстам, студэнтам юрыдычных спецыяльнасцяў, праваабаронцам і самай шырокай аўдыторыі, якая цікавіцца грамадска-палітычным жыццём Беларусі», — паведамляецца ў анатацыі.

Кнігу можна пачытаць ТУТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0