У незалежных СМІ час ад часу можна прачытаць, што той ці іншы высокі службовец адмовіўся даваць каментары. Высвятляецца, што ў дзяржаўных выданнях абсалютна аналагічныя праблемы. Накіпела ў карэспандэнткі СТВ Вольгі Петрачэўскай.
«Часам, каб атрымаць паўхвілінны каментар, патрэбна дамаўляцца тыдзень», — сказала журналістка.Адзін з герояў сюжэта, карэспандэнт АНТ Дзмітрый Сеўчанка пагаджаецца, што таксама сутыкаўся з такім. Як прыклад расказаў пра спробу атрымаць каментар у Міністэрстве адукацыі ў сувязі з гібеллю школьнікаў у рэгіёнах.
«Нам сказалі, што ў Міністэрстве ёсць чыноўнікі, які можа каментаваць, але яго цяпер няма на месцы».
Потым журналістка тэлефануе ў Міністэрства ЖКГ,
Зрэшты, на асабістым прыёме Трубіла прыняў здымачную групу СТВ, хоць не ведаў, што яго здымаюць скрытай камерай.
Старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Уладзімір Місько ўвогуле крычаў на СТВшнікаў: «Зачыніце дзверы». Прычым, патрабаванне сваё паўтарыў неаднакроць.Журналістка робіць выснову, што мясцовы чыноўнік звыкся размаўляць з журналістамі толькі з прыемных нагод, а тут яго хацелі папытацца, чаму ў маленькай вёсцы няма вады і праблемай ніхто не збіраецца займацца.
Зрэшты, былі прадстаўленыя і прыклады добрай працыпрэс-служб . Напрыклад, Міністэрства транспарту, а таксама Аляксандр Ластоўскі з мінскай міліцыі, якія заўсёды гатовыя даць каментар ці дапамагчы іншым чынам журналістам.
0
0
0
0
0
0