Найперш Аверкаў пацікавіўся, ці Святлоў «лабіст культуры» ці «ўпраўленец». «Калі б я быў лабістам, то мяне б абіралі, за мяне галасавілі. Жанр маіх паводзін быў вызначаны тым, што я прызначаны прэзідэнтам, таму я, безумоўна, упраўленец», — кажа Барыс Святлоў.

Міністр паўтарыў даручэнне Лукашэнкі аб больш шчыльнай працы з Музеем Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным гістарычным музеем, праграмай «Слуцкія паясы» і развіцці культуры вёсак.

Калі гаворка зайшла пра рэфармаванне Міністэрства, то Святлоў загаварыў пра Дэпартамент аб кінематографе, што ён найперш будзе рэфармаваны. «Магчыма, Дэпартамент — гэта залішняе, частка паўнамоцтваў будзе перададзена кінастудыі «Беларусьфільм».
«Трэба набліжаць культуру сяла да культуры горада», — сказаў Барыс Святлоў. На ягоную думку, у многіх дамах культуры аграгарадкоў інфаструктура не горшая, чым у гарадах.

Аверкаў папытаўся, ці павінна культура заставацца датацыйнай. «Безумоўна, павінна», -- адразу адказаў міністр. Праўда, потым ён ужо гаварыў пра «нейкі працэнт ад дзяржавы».

Сярод найбольш чаканых падзей у культуры Святлоў назваў адкрыццё пасля рэканструкцыі Купалаўскага тэатра, таксама ён запэўніў, што вялікая ўвагу будзе надзяляцца «Славянскаму базару», «Дням пісьменнасці», «Дажынкам».
Налета Дні культуры Беларусі пройдуць у дзевяці краінах. У Рызе павінна быць адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар Янкі Купалы, а ў Маскве — помнік Сімяону Полацкаму.
«24 гадзін у суткі мала», — сказаў новы міністр, калі ў яго запыталіся пра распарадак дня. Кожную раніцу Барыс Святлоў пачынае з 2-кіламетровага заплыву ў басейне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?