Расія ў 2012 годзе перавыканала план па экспарце ваеннай прадукцыі, паведаміў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

«Сёлета мы выходзім на рэкордны ўзровень па экспартных пастаўках ваеннай прадукцыі. Іх аб’ём перавысіў 14 млрд даляраў, то бок план на год перавыкананы», — сказаў Пуцін, назваўшы такія вынікі пазітыўнымі.

Федэральная служба па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве планавала на 2012 год аб’ём продажаў ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў на суму 13,5 млрд даляраў.

Па выніках 2011 года Расея экспартавала зброі і ваеннай тэхнікі на 13,2 мільярда даляраў, з якіх 10,7 млрд прыпадалі на кантракты адзінага дзяржаўнага пасярэдніка «Расабаронэкспарта».

Як адзначыў Пуцін, сума кантрактаў у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, падпісаных на 2012 г., перавысіла 15 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?