Прафэсар-сацыёляг Алег Манаеў быў выкліканы ў пракуратуру ў сувязі зь ягоным інтэрвію «Нашай Ніве» наконт рэйтынгу Аляксандра Мілінкевіча і ў «Белгазэце» — пра рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі.

Сьледчы высьвятляў, ці не парушае прафэсар Манаеў заканадаўства, дзейнічаючы ад імя закрытай арганізацыі. Вярхоўны суд Беларусі закрыў НІСЭПД паводле пазову Мін’юсту, і арганізацыя была вымушаная зарэгістравацца за межамі краіны, у Літве. Выклік у пракуратуру сп.Манаеў зьвязвае з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў: «Хтосьці спрабуе зрабіць усё, каб ніякія вынікі апытаньняў, апрача тых, якія атрымліваюць падкантрольныя ўладам структуры, не фігуравалі ў СМІ і нідзе». Нягледзячы на ціск, сп.Манаеў зьбіраецца працягваць сваю дзейнасьць у тым ліку падчас перадвыбарчай кампаніі — як прыватная асоба спрыяць правядзеньню сацыялягічных апытаньняў. «Мы будзем гэта рабіць любым коштам, да самага канца, пакуль мы жывыя. І ўрэшце наша краіна будзе такой, якой мы яе хочам бачыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0