Чарговае відэа з Наваполацка, які нядаўна «праславіўся» скандалам з кантралёркай.
Міліцыянта, якога да меламана выклікалі суседзі, пачаў з таго, што гучнагаварыцеляў у кватэры з 23.00 да 7.00 выкарыстоўваць нельга, і сарваўся на крык.
«Малады чалавек! Вы — рускі? Паняцце „цішыня“ трэба тлумачыць? Гэта не так, не так і не так»,— спрабаваў паказаць ён рукою ўзровень дапушчальнай гучнасці. «Гэта ніяк увогуле», — урэшце прыйшоў да высновы прадстаўнік аховы парадку.
Гаспадар кватэры не сунімаўся: маўляў, слухаць музыку маю права. Спрэчка скончылася абяцаннем міліцыянта сустрэцца ў судзе.