Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку.

Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі «Граніту» патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.

Раней такі самы ціск адчувала жонка Анатоля Літвінкі — Людміла, якая таксама працавала на «Граніце» і была звольненая за сувязь са створаным на прадпрыемстве незалежным прафсаюзам. Усе спробы Людмілы Літвінкі працаўладкавацца ў іншыя арганізацыі Лунінецкага раёну застаюцца беспаспяховымі, як толькі ў аддзелах кадраў высвятлялі, што сталася прычынай звальнення з «Граніта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?