Дэпутаты парламента на пасяджэнні 17 снежня ўзялі пад увагу неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт прэзідэнта № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».

Як адзначыла ў інтэрв’ю БелаПАН міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна, тым «разумнікам», якія папракаюць уладу ў вяртанні да прыгоннага права, «трэба проста пачытаць, што гэта такое, і разабрацца, урэшце, а не кідацца словазлучэннямі».

Яна паведаміла, што патрабаванні ў дзяржавы да прадпрыемстваў, якім аказваецца дзяржпадтрымка для рэалізацыі інвестпраектаў, цалкам абгрунтаваныя: «Патрабаванні такія — адпрацаваць інвестпраект і графік будаўніцтва выконваць. Усё», — сказала міністр.

Таксама яна дадала, што перавод работнікаў на кантракты адбываецца «ў парадку і на ўмовах дэкрэта № 29, дзе ўсе інтарэсы работнікаў выкананыя», а таксама нагадала, што дэкрэт носіць часовы характар.

«Усе інвестыцыйныя праекты, звязаныя з дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, завяршаюць галоўным чынам у 2013–2014 гадах. Гэта ж не на 7–10 гадоў, каб было можна крычаць, як гэта страшна. Таму кантракты з работнікам могуць быць заключаныя і на шэсць месяцаў, і на чатыры месяцы, і на 20 дзён», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?