Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка прадстаўлена ў спісе прэтэндэнтак на званне найлепшай спартсменкі года па версіі Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (AIPS).
Галасаванне будзе доўжыцца да 28 снежня.

За званне найлепшай спартсменкі года Азаранка змагаецца з 13-ю канкурэнткамі, сярод якіх дзве тэнісісткі: Серэна Уільямс і Марыя Шарапава.

У мужчынаў за званне найлепшага спартоўца года змагаюцца, у тым ліку, Усэйн Болт (бег), Фернанда Алонса, Себасціян Фетэль (Формула-1), Андрэс Ін’еста, Крыштыяну Раналду (футбол), Новак Джокавіч (тэніс), Уладзімір Клічко (бокс), Майкл Фэлпс (плаванне) ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?