12 ліпеня ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў сядзібе Агінскіх, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры і гісторыі пачатку XIX стагоддзя, адкрыўся традыцыйны студэнцкі валанцёрскі лагер "Замкі Беларусі" РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА".

У працы лагера ўдзельнічаюць 20 студэнтаў. Два тыдні юнакі і дзяўчаты будуць ачышчаць сажалку, прыбярэжную лінію возера і ручая, а таксама праводзіць іншыя работы па добраўпарадкаванні старажытнага пейзажнага парку, разбітага вакол сядзібы вядомым палітычным дзеячам і кампазітарам Міхалам Клеафасам Агінскім у першай трэці XIX стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?