Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за вывад амэрыканскіх войскаў з Іраку да красавіка 2008 году.

223 кангрэсмэны прагаласавалі за гэтае рашэньне, 201 быў «супраць».

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ня раз заяўляў, што накладзе вэта на такое рашэньне.

Амаль адначасова ўплывовы паплечнік новага брытанскага прэм’ера Гордана Браўна заклікаў ЗША зьмяніць сваю замежную палітыку. Ён мяркуе, што ЗША варта адрачыся статусу звышдзяржавы і падпарадкоўвацца ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?