Найлпшай лёгкаатлеткай Беларусі 2012 года прызнана бягуха Аліна Талай. Такое рашэнне прынялі выканкам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і трэнерская рада нацыянальнай каманды, якія таксама вызначылі і найлепшых трэнераў 2012 года.

У гэтым годзе 23-гадовая аршанская спартсменка стала ўладальніцай бронзавага медаля ў бегу на 60 м з бар'ерамі (вынік -- 7,97 сек.) на чэмпіянаце свету ў закрытых памяшканнях у Стамбуле, а таксама заваявала сярэбраны медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі (12,91 сек.) на чэмпіянаце Еўропы ў Хельсінкі. Акрамя таго, ураджэнка Оршы выйшла ў паўфінал бегу на 100 м з бар'ерамі на Алімпійскіх гульнях-2012 у Лондане, паказаўшы вынік 12,84 сек. У кваліфікацыі лонданскіх гульняў Аліна Талай устанавіла асабісты рэкорд - 12,71 сек.

Найлепшым спартсменам у групе рэзерву названы чэмпіён свету сярод юніёраў у скачках у вышыню Андрэй Чурыла з Брэста.

Сярод трэнераў па рабоце з асноўным складам найлепшым стаў настаўнік Аліны Талай Віктар Мяснікоў, а яго калега Валянцін Курдзюк, які трэніруе Андрэя Чурылу, прызнаны найлепшым па рабоце з групай рэзерву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?