У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на «Мінск-Арэне» 19 снежня перамагло «Нафтахімік» 3:1 (0:0, 2:1, 1:0).
У мінчан двойчы вызначыўся Павелскі, адну шайбу закінуў Стэплтан.

Пасля 35 гульняў «Дынама» з 44 баламі займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі, на два балы адстаючы ад зоны плэй-оф

Наступныя чатыры матчы «Дынама» таксама гуляе ў Мінску:
22 снежня (субота, але матч, а 19-й) — з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га — з данецкім «Данбасам», 29-га — з маскоўскім «Спартаком», 3 студзеня — з рыжскім «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?