12-гадовая Наста Краўчэня ішла са школы. Дзяўчынка пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе, за 30 метраў ад школы, на зялёнае святло, калі яе збіў аўтамабіль.
Школьная дворнічыха кажа, што кіроўца нават не спрабаваў прадухіліць трагедыю: ён знёс дзяўчынку так, што яна некалькі метраў праляцела. Цудам не пацярпелі іншыя пешаходы.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, Наста — фіналістка дзіцячага конкурсу «Я спяваю», які ідзе на гэтым канале. Зараз дзяўчынка прыйшла ў свядомасць, але ў рэанімацыйную палату да яе пакуль нікога не пускаюць.

Дзіцё атрымала некалькі чэрапна-мазгавых траўмаў і пералом сцягна. Да Насты выправіліся хірургі з Гомеля і Мінску.

Расследаванне выпадку вядзе Следчы камітэт. Па справе прызначаныя некалькі экспертызаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?