Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў і Андрэй Радкоў з «Вялікім мастацтвам артылерыі».

Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў і Андрэй Радкоў з «Вялікім мастацтвам артылерыі».

Кнігу толькі што даставілі ў Мінск.

Кнігу толькі што даставілі ў Мінск.

Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў.

Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў.

Ініцыятары выкупу Статута ВКЛ дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, навуковец Зміцер Яцкевіч і студэнт Андрэй Радкоў так натхніліся першым досведам, што адразу абвесцілі збор грошай на выкуп кнігі славутага навукоўца Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».

«Мы атрымалі інфармацыю аб продажы кнігі Семяновіча ў Беларусі за 15 тысяч еўра.
Падчас акцыі па выкупу Статута мы атрымалі ад шэрагу прыватных асоб і прадпрыемстваў абяцанне фінансавай падтрымкі, калі будзем працягваць такую дзейнасць. Але калі справа дайшла да набыцця, то жадання ў гэтых людзей было небагата. Сумы ахвяраванняў у параўнанні са Статутам скараціліся ў сотні разоў. Не болей за мільён», — расказвае Аляксей Бацюкоў.
«Ішла барацьба з грамадскай думкай, якая нядаўна ўзносіла нас за набыццё Статута, а цяпер мы апынуліся папрашайкамі, якія на хвалі славы хацелі працягваць купацца ў гэтых акцыях», — кажа Аляксей.
Калі ў выпадку са Статутам самі мецэнаты тэлефанавалі ініцыятарам акцыі, то цяпер даводзілася самім абзвоньваць людзей.

Таксама праводзіліся дабрачынныя суботнік і канцэрт у падтрымку акцыі. «35-градусная спёка, праполка елачак, цеплавы ўдар у чатырох чалавек. Гэта быў такі жэст адчаю. Потым зрабілі дабрачынны канцэрт. Да нас цудоўна паставілася дырэкцыя клуба „Cuba“ ў Магілёве, якія бясплатна далі нам памяшканне. Вялікая колькасць гуртоў пагадзілася сыграць — гэта Oblik-O-Morale, „Знутры“, Nimata, Osimira, Confuzzled, Green Pills, Re1ikt, NEVMA і Паліна Рэспубліка», — выказвае падзяку дырэктар музея.

Зрэшты, спонсары ў гэтага праекта таксама знайшліся.

«Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізацыі, якая стварае гульню World of Tanks. Яны ахвяравалі 20 мільёнаў на выкуп. Я патэлефанаваў іх дырэктару, прапанаваў сумесную акцыю. Яны сказалі, што маюць так мала часу і не хочуць адрываць супрацоўнікаў, што лепш проста ахвяруюць грошы. Ёсць яшчэ буйныя ахвярадаўцы: адзін магілёвец, які папрасіў сябе не называць, „Трайпл“, Павел Бераговіч».

Існуе шэсць ранніх выданняў працы Казіміра Семяновіча. Першая частка «Вялікага мастацтва артылерыі» выйшла на лацінскай мове ў 1650 годзе. Частку другую ён не падрыхтаваў, але магчыма ў яго былі рукапісы. Праз год выйшла выданне на французскай. У 1676 на нямецкай, у якім была частка другая, напісаная не самім Семяновічам, але, магчыма, з выкарыстаннем яго рукапісаў. У 1725 выйшлі адразу два выданні — па-англійску і дацку. І, нарэшце, у 1729 яшчэ раз па-нямецку.

Першапачткова грошы збіраліся на французскае выданне. Але агульная сума ахвяраванняў была ў тры разы меншай за азначаныя 15 тысяч.
«Працягваць далей вялікага сэнсу не было, бо не расла сума. Разам з тым мы атрымалі альтэрнатыўныя прапановы на кнігі Семяновіча, сумы не перавышалі 8 тысяч даляраў».

Восенню стала вядома, што Нацыянальная бібліятэка купіла для сваіх фондаў два выданні Семяновіча — лацінскае і французскае. Са значнымі стратамі. Яшчэ ў Беларусі ёсць шостае выданне. Таму закупнай камісіяй музея было прынятае рашэнне набыць трэцяе нямецкае выданне, якое ў хуткім часе і трапіць у музей.

У чым значнасць працы Казіміра Семяновіча для Беларусі?

«Семяновіч адзначае, што напісаць гэтую працу яго прымусіла любоў да Радзімы, жаданне зрабіць нешта на карысць Айчыны,
— расказвае Андрэй Радкоў. — Артылерыя ў ВКЛ лічылася нешляхетнай справай, але час дыктаваў свае ўмовы. Артылерыя стала каралевай вайны. Ад яе залежаў лёс краіны. Семяновіч добра разумеў важнасць артылерыі, каб на радзіме гэтае мастацтва было запатрабаванае».

«Генерала-лейтэнант каралеўскай артылерыі Рэчы Паспалітай Семяновіча паважаў кароль Уладзіслаў. Зрэшты, артылерыя лічылася рамяством, а не мастацтвам. Казімір Семяновіч праз гэтую кніжку ахвяраваў сваё жыццё. Ёсць меркаванне, калі Семяновіч раскрыў сакрэты галандскіх артылершчыкаў, то яго і забілі», — дадае Зміцер Яцкевіч.

У хуткім часе кніга з’явіцца ў сярод экспанатаў Магілёўскага гістарачнага музея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?