Ад нядзелі ў краіне істотна пацяплее. Ужо пры канцы тыдня ў Берасьці будзе +32. У аўторак і сераду ў горадзе над Бугам + 34 — +36. У Гомелі будзе крыху «халадней»: +30—+32.
У Менску ў панядзелак і аўторак чакаецца + 30, у сераду +33.
Самым халодным беларускім горадам будзе Віцебск. У пачатку наступнага тыдня там будзе ня больш за 29 градусаў цяпла. Але чамусьці амаль у суседнім Полацку сыноптыкі прадказваюць +34. Мяркуецца, што ад наступнага чацьвярга пачне халадаць.
Добра, каб сыноптыкі наконт сьпёкі жорстка памыліліся ў сваіх прагнозах.