Генеральная пракуратура Літвы дала Беларусі інфармацыю аб палёце 4 ліпеня над беларускай тэрыторыяй шведскіх актывістаў, якія перасеклі беларуска-літоўскую мяжу і скінулі плюшавых мядзведзяў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі, паведамляе партал ru.delfi.lt.

У прыватнасці,

Генпракуратуры Беларусі дадзена інфармацыя, звязаная з дасудовым расследаваннем аб незаконным перасячэнні дзяржмяжы лёгкім самалётам, што праводзіцца ў Літве.
Якая інфармацыя дадзена беларускаму боку, не дэталізуецца. Адзначаецца толькі, што яна дадзена на падставе двухбаковага міжнароднага дагавора аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.
Генпракуратура Беларусі гэтае паведамленне пакуль не каментуе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?