• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
Фота 2 з 2
22.12.2012 / 00:32

Смутак па Ідыліі: сёння спаўняецца 90 гадоў пісьменніцы Алене Васілевіч

Прайсці сцежкамі яе роднай Случчыны запрашае Анатоль Сідарэвіч.

Фота Kurjer.info.

Гады тры таму ў Алены Васілевіч спыталіся:

— Алена Сямёнаўна, ці сніцца Вам Слуцк?
— Я вам скажу праўду: не сніцца — адказала пісьменніца. — Часам я ўспамінаю, якім ён быў. Але я не магу сказаць, каб Слуцк з’яўляўся мне ў снах.

Мне Слуцк таксама не сніцца.

У адрозненне ад пісьменніцы, я памятаю цалкам саветызаваны горад, у цэнтры якога знаходзілася Бязбожная (!) горка,
на якой стаялі чыйсьці драўляны дом, драўляная гарадская бібліятэка ды мураваны дом культуры — калі так можна сказаць, нашчадак слуцкага праваслаўнага сабора, які аднаго разу ва ўспамінах пра стары Слуцк апісала Алена Васілевіч і які я бачыў на здымку.

Да 1964 года ад старога горада засталіся хіба што будынак гімназіі, у якім вучыўся і я, дом, у якім на другім паверсе размяшчалася рэдакцыя раённай газеты, ды палацападобны будынак шляхецкай зборні (цяпер там краязнаўчы музей).

Гэты невялікі горад быў у той час звышмілітыразаваны: вайсковы гарадок ледзь не сядзеў на вайсковым гарадку. Першы гарадок, дзявяты, дзясяты, дванаццаты… І таму ў горадзе было шмат, па-слуцку кажучы, навалачы. Тут асядалі адстаўнікі і запаснікі.
Дух горада быў прасякнуты саветызмам. Мяне, шаснаццацігадовага, які ўпершыню трапіў з Заходняй Беларусі ва Усходнюю, агаломшыў расійскі мат. Я чуў яго і ў Заходняй, але ў Слуцку, здавалася, уся атмасфера была прасякнутая расійскім матам. І віннымі выпарэннямі.
Паступова я зразумеў, чаму Слуцк гэтак мілітарызаваны і саветызаваны. Але спачатку трэба было зразумець, чаму Случчына дала гэтулькі людзей для беларускае культуры і беларускае дзяржаўнасці, чаму менавіта на Случчыне адбылося самае масавае антысавецкае паўстанне.

У тым Слуцку, у які я, ужо даволі начытаны і ўжо непапраўны беларус, трапіў у сярэдзіне 1960-х, трэба было шукаць беларусаў. І я знайшоў іх.

Куды больш, чым сам Слуцк, мяне захапілі і закахалі ў сябе палявыя і лесавыя, бліжэйшыя і далейшыя ваколіцы горада.
Дзякуючы ім я, пінчук, стаў случчаком. І многія случчакі былі ўпэўненыя, што я — тамтэйшы, карэнны. Патрыёт Случчыны Ян Скрыган, пішучы ў 1985 годзе, дэдыкацыю на тытульнай старонцы першага тома сваіх выбраных твораў, назваў мяне сваім земляком.

Хоць клічаўскі чалавек і аднакашнік Алены Васілевіч (былы вучань Слуцкага педагагічнага вучылішча) Анатоль Кудравец і раіць нам не вяртацца на сцежкі, па якіх мы хадзілі маладымі, хоць і сам я ведаю, што ніякае радасці тая хадзьба не прыносіць, а толькі смутак і горыч, усё ж падбіваю малодшых ды прыаўтамабіленых літаратараў аднойчы паехаць на Случчыну.

Ведама, не ўсю Случчыну аб’ездзіць хочацца мне (яна, гістарычная, надта вялікая), а завітаць у той лесавы яе куток, які мяжуе з гістарычнай Бабруйшчынай — цяперашнім Любанскім раёнам. Дзе Заграддзе, Паўстынь, Кублішча, Мерашыно і Рабак. Дзе Ліпнікі і Боркі,
у якіх нарадзіўся журналіст Міхась Тычына. І Урэчча, якое на пачатку 1960-х далучылі да Любанскага раёна і ў якім кароткі час паміж «пасадкамі» настаўнічаў пісьменнік Сяргей Грахоўскі.

У тую старану колісь ездзілі са Слуцка праз Ячава, Казловічы і Заграддзе.

Заграддзе і было б першым пунктам нашага падарожжа.
Тут варта было б запыніцца, і фотаздымкі зрабіць, і выкласці іх у інтэрнэце ды напісаць: тут, у вёсцы, у якой у час рэвалюцыі 1905 года адбылося сялянскае выступленне, на радзіме харавога дырыжора Станіслава Дробыша, знаходзілася славутая Урэцкая мануфактура. Дармо, што нашы гісторыкі пішуць ды пішуць, што мануфактура знаходзілася на Урэччы, Аляксандр Ельскі даўно давёў, што мануфактура была ў вёсцы Заграддзе і што гэтая каталіцка-праваслаўная вёска была прыпісана да маёнтка Урэчча, таму і мануфактура Урэцкая. Не шкодзіла б у Заграддзі і раскопкі правесці: а раптам знойдуцца якія падмуркі, рэшткі вытворчасці?
З Заграддзя цераз чыгунку мы выбраліся б у Паўстынь. Не ведаю ці захавалася яна, але ў 1960-х на паўстынскіх могілках мне паказвалі абнесеную жалезнай абгародкай магілу Казіміра Астроўскага, які даводзіўся бацькам прэзідэнту Беларускай Цэнтральнай Рады.
Аб той пары ў Паўстыні яшчэ жылі дзядзькі і цёткі, якія памяталі маладога Радаслава Астроўскага і інакш, як Радосем, яго не называлі.

Пра Паўстынь і паўстынцаў цэлую кнігу магла б напісаць аўтар доктар філалогіі прафесар Таццяна Дасаева. Гэта па мужу яна Дасаева, а ад бацькі ў яе тутэйшае прозвішча — Жук.

Трапляюцца ў Паўстыні Жаўрыды, Кацэлы, Чаратуны, Стасюкі, Васілевічы, але Жукоў найбольш. З гэтага прозвішча, памятаю, любілі кпіць шляхцюкі, але гэтае прозвішча насіў не адзін годны чалавек:
і бацька Таццяны Дасаевай, настаўнік і паэт, і заслужаны настаўнік Беларусі Іван Жук…

Пра даўнейшую Паўстынь шмат магла б сказаць і сказала Алена Васілевіч, бо і яе бацька паходзіў з гэтае вёскі, і яна сама вучылася тут пачатковай школе.

Яна, Паўстынь, калі хто чытаў аповесць Алены Васілевіч «Расці, Ганька», знаходзілася за паўднёваю мяжою краіны Ідыліі — таго кутка, дзе нарадзілася і расла гераіня аповесці, дачка шляхцянкі і мужыка.

А паўднёваю мяжою Ідыліі былі «ржавае Кляпчанскае балота і Шэндэраў брод». Чаму балота Кляпчанскае, таго я не ведаю, а на брод названы імем урэцкага анучніка Шэндэра (па-беларуску Аляксандра), якога там праглынула балота.
За маёю памяццю, у сярэдзіне 1960-х, ужо не было ні Кляпчанскага балота, ні Шэндэравага броду. Былі толькі назвы.
У той час у Паўстынь са Слуцка ўжо дабіраліся іншаю дарогай, не праз Ячава і Казловічы.
Калі табе не выпадала ехаць цягніком да раз’езду Паўстынь, ты мог аўтобусам паехаць са Слуцка на Вясею, з Вясеі на Мялешкі, Папоўцы ды Боркі, а там ножкамі праз Барэцкі лес ды на засценак Ліпнікі.
Тут, у колішняй Даманшчыне (уладанні пана Даманскага), Балвановічы, Бараноўскія, Гурыновічы і Няронскія купілі ў другой палавіне ХІХ стагоддзя няўдобіцы ды ляды, акультурылі іх і пасяліліся засценкам (нейкіх дванаццаць двароў).
Тут на сваіх 20 дзесяцінах гаспадарыў патомны шляхціц Рыгор Гурыновіч. Тут у яго нарадзілася дачка Ганна Ждановіч-Гурыновіч, якой собіла выйсці за паўстынскага мужыка Сямёна Мацвеевага Васілевіча
(яшчэ і ў 1960-х жыхары тамтэйшых вёсак карысталіся старою формаю: Іван Мікалаеў Жук, Кацярына Сцяпанава Арастовіч). Час быў новы, рэвалюцыйны, саслоўі юрыдычна ліквіданыя, і старому шляхціцу, дзеду Грысю цяжка было з гэтым змірыцца, прывыкаць да новых парадкаў і завядзёнак.

Як яно было далей, можна ўведаць з шмат у чым аўтабіяграфічнай тэтралогіі Алены Васілевіч. І з таго што напісала і апублікавала ды яшчэ маецца апублікаваць Таццяна Дасаева. Мусіць, нешта абавязкова напіша ды апублікуе і сын пісьменніцы, вядомы наш фалькларыст Уладзімір Васілевіч. Я ж добра памятаю той час, калі першая аповесць гэтае тэтралогіі з’явілася ў часопісе «Маладосць».

Гэта здаецца, што нас ніхто не чытае. Адно напішыце пра якую канкрэтную мясцовасць — і там абавязкова пойдзе пагудка: чулі, як наша сяло апісалі?
Не скажу, як прынялі гэты твор засцянкоўцы, бо не гутарыў з імі, а ў Паўстыні пагалоска пайшла. Абмяркоўвалі і ў настаўніцкай тамтэйшай (тады) васьмігодкі, і па хатах. Сельскі чалавек як ставіцца да твора? У яго крытэрыі два: праўдзіва ці непраўдзіва, складна ці няскладна апісаныя ў ім мясцовасць, людзі і абставіны. Паўстынцы незадаволенасці творам Алены Васілевіч не выказалі. Наадварот, хвалілі сваю зямлячку. І ганарыліся: наша, Васілевіч. Упэўнены: і сёння ганарацца.

Можна сказаць, што праз выказванні паўстынцаў я пазнаёміўся з Аленай Васілевіч бліжэй, бо ведаў яе яшчэ раней — з таго часу, як убачыў яе кніжку «Заўтра ў школу». Здаецца, я хадзіў тады ў першы клас. То было завочнае знаёмства. Ці не ў 1966 годзе, калі была апублікавана першая аповесць тэтралогіі, пачалося маё асабістае знаёмства з пісьменніцай.

З Паўстыні праз былы Шэндэраў брод і былое Кляпчанскае балота я ўвайшоў на тэрыторыю Ідыліі, каб праз яе трапіць на слуцкі аўтобус. Там, у Ідыліі, у Ліпніках, як мне помніцца, мы пазнаёміліся асабіста. Было лета, быў сонечны дзень, прырода раскашавала…
Калі я пішу няпраўду, Уладзімір Васілевіч (ён быў тады зусім хлопчык) мяне паправіць.

Вось туды, дзе краіна Ідылія, дзе Паўстынь, дзе Урэчча (у гэтым мястэчку Алена Васілевіч скончыла сямігодку), мне чамусьці хочацца з’ездзіць. Хоць і раіць нам аднакашнік Алены Васілевіч, Анатоль Кудравец, не хадзіць па сцежках маладосці, хоць і сам я ведаю, што тая хадзьба прынясе адно смутак і горыч, хоць і кажуць мне, што ў Ідыліі засталася адна-адзіная хата…

* * *

Алена Васілевіч

нар. 22 снежня 1922 у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Другой сусветнай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала літкансультантам, загадчыкам аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», агадчыкам рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947. Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 (часопіс «Беларусь»). Напісала кніжкі апавяданняў, аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцяў «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся…» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся…» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982–1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…».

Анатоль Сідарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Палітыка і грамадства
Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх