Агент галкіпера БАТЭ Аляксандра Гутара Алег Яромін распавёў, што яго кліент накіраваў у Беларускую федэрацыю футбола ліст з просьбай скасаваць кантракт з БАТЭ.

- Аляксандр Гутар [найлепшы футбаліст Беларусі 2011 года, які ў пачатку гэтага сезона саступіў месца ў браме Андрэю Гарбунову] накіраваў ліст у АБФФ з просьбай скасаваць яго кантракт з БАТЭ.
У адпаведнасці з палажэннем аб трансферах Беларускай федэрацыі футбола гулец, які на працягу спартыўнага сезона згуляў менш за дзесяць адсоткаў афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду. Саша вырашыў скарыстацца гэтым пунктам заканадаўства. (...)
БАТЭ абавязаны яго звольніць, разлічыць і выдаць працоўную кніжку на рукі.
Працэс разгляду гэтага пытання ў футбольных інстанцыях не павінен адлюстроўвацца на кар'еры гульца.

- Якія варыянты працягу кар'еры ёсць у вашага падапечнага?

- Ёсць некалькі магчымых варыянтаў працягу яго кар'еры. Падкрэсліваю? магчымых. Цяпер Саша хоча скасаваць кантракт з БАТЭ, а потым займацца прапрацоўкай варыянтаў пошуку новага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?