Набыў моц прыгавор у дачыненні да 26-гадовага жыхара Кобрына за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Як паведаміла БелаПАН старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, 25 ліпеня 2012 года на вуліцы Кобрына супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль «Опель-Кадэт», за рулём якога знаходзіўся п’яны мужчына. Было ўстаноўлена, што ён 8 снежня 2010 года за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане быў асуджаны на чатыры месяцы арышту, аштрафаваны на 7 млн. рублёў і пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

30 кастрычніка гэтага года суд Кобрынскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у паўторным кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення асобай, раней судзімай за аналагічнае злачынства (ч. 2 арт. 317–1 КК), ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі (арт. 417 КК) і прыгаварыў да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем з заробку 15% у даход дзяржавы. Таксама ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі на пяць гадоў і аштрафаваны на 7 млн. рублёў.

«Пракурор Кобрынскага раёна апратэставаў гэты прысуд, указваючы, што пакаранне ў выглядзе папраўчых работ з’яўляецца празмерна мяккім. Паколькі абвінавачаны раней двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і не зрабіў для сябе належных высноў, — дапоўніла Караневіч. — 21 снежня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда разгледзела пратэст і задаволіла яго, узмацніўшы аўтамабілісту жорсткасць пакарання. Замест папраўчых работ яму прызначана шэсць месяцаў арышту».

Асуджаны — грузчык аднаго з гандлёвых аб’ектаў Кобрына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?