У сірыйскай правінцыі Хама ў выніку авіяўдару, нанесенага ўрадавымі сіламі па пякарні, да якой выстраілася вялікая чарга, загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хальфая, які нядаўна перайшоў пад кантроль паўстанцаў.
«Цяпер немагчыма дакладна сказаць, колькі менавіта загінула людзей. Калі я да туды дабраўся, целы ляжалі паўсюль», — сказаў у інтэрв’ю агенцтву Reuters актывіст апазіцыі Самер
Паводле ацэнак апазіцыянераў, у выніку авіяўдару было забіта каля 90 чалавек, прычым гэтая лічба, як яны кажуць, можа прыкметна ўзрасці.Калі іх словы пацвердзяцца, гэты авіяўдар апынецца адным з самых смяротных за ўвесь час грамадзянскай вайны ў Сірыі.
«Нам не завозілі муку вось ужо тры ці чатыры дні, і сёння усе прыйшлі да пякарні. Там было шмат жанчын і дзяцей. Я сам яшчэ не ведаю, загінуў ці
У чарзе па хлеб у пякарні стаялі сотні людзей. Многія з іх атрымалі цяжкія раненні.
У інтэрнэце ўжо з’явіліся непацверджаныя відэазапісы, як мяркуецца, з месца авіяўдару, на якіх бачныя цела людзей і адарваныя канечнасці, раскіданыя па ўсёй вуліцы перад паўразбураным будынкам.
Ратавальнікі спрабуюць вызваліць загінулых і параненых