24 снежня, у дзень нараджэння Адама Міцкевіча, католікі Мінска прыйдуць з калядою да помніка паэту, што ў скверы на Гарадскім Вале. Ушанаванне памяці сына беларускай зямлі распачнецца святой Імшой у касцёле свв. Сымона і Алены ў 12.00.
Пасля літургіі працэсія на чале з кс. прэлатам Андрэем Стэцкевічам і кс. Уладзіславам Завальнюком пад звон званочкаў і калядныя спевы накіруецца да помніка.

Традыцыя прыходзіць маліцца за свайго земляка, а таксама спяваць калядкі і дэкламаваць яго вершы нарадзілася ў 2003 годзе, калі і быў усталяваны помнік.

Завершыцца мерапрыемства каля 14.30 цёплай гарбатай з поснымі булачкамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?