23 снежня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адкрылася «Сядзіба Дзеда Мароза». Тых, хто прыйшоў на ўрачыстасць, чакалі сустрэчы з галоўным славянскім персанажам Новага года і Снягуркай, Санта Клаўсам з Амерыкі і Бефанай з Італіі, а таксама гульні, конкурсы, выступленні клоўнаў і зімовыя атракцыёны. Самым рашучым прапаноўвалася пакатацца на конях і на сабачай запрэжцы. Навагодні настрой дапамагалі падтрымліваць гурт «Дразды» і спявачка Вольга Плотнікава.

Сядзіба Дзеда Мароза ў батанічным садзе будзе працаваць да 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?