Пакуль не скінуў абароты
зямлі адвечны рухавік,
пакуль цары да Зоркі Усходу
яшчэ шыбуюць праз цалік,
давай падзелімся пяшчотай,
усмешкай вуснаў
моцай рук,
давай памірымся ўпотай,
бяз абяцанняў і зарук.
Давай, адкрыўшы насцеж дзверы,
чакаць. Госць у хату –
у хату Бог.
Давай мы кропляю даверу
гарачы замацуем грог.
Пасля сяброў паклічам ранкам,
запалім свечкі і камін…
І крэйдай выведзем над ганкам
перадкалядны напамін!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?