Культавы серыял пачатку 90-х «Твін Пікс», створаны майстрам містычных трылераў Дэвідам Лінчам, можа атрымаць працяг, паведамляе FilmPro са спасылкай на інтэрв’ю прадзюсара праекта Марка Фроста часопісу Sci-Fi.

Паводле Фроста, першапачаткова былі запланаваныя не два сезоны, а цэлых пяць — і не выключана, што праз 20 гадоў астатнія серыі ўсё ж такі даздымуць.

«Часам мы абмяркоўваем магчымасць працягу. Хто ведае, што можа здарыцца ў будучыні. Калі мы ўсё ж вырашым працягнуць серыял, у нас ёсць багаты матэрыял», — адзначыў ён.

Па словах прадзюсара, дзеянне трэцяга сезона цалкам магло б адбывацца праз 25 гадоў пасля падзей другога.
Ён мог бы пачацца са знакамітай сцэны ў чырвоным пакоі, у якой удзельнічаюць агент Дэйл Купер, загінулая старшакласніца Лора Палмер і карлік, які размаўляў наадварот. У серыял могуць вярнуцца Кайл МакЛоклен (Купер), Шэрыл Лі (Лора) і Майкл Андэрсан (карлік), а таксама Хізэр Грэм, якая грала сяброўку Купера, Эні.

«Твін Пікс», серыял, у якім раскрываецца змрочны бок ціхага і спакойнага амерыканскага мястэчка, трымаў гледачоў у напружанні да тых часоў, пакуль у 16-й серыі другога сезону не вырашылася загадка смерці Лоры Палмер. Пасля гэтага з праекта сышоў Дэвід Лінч, а цікавасць да «Твін Пікс» пачала падаць. У выніку канал ABC адмовіўся ад трэцяга сезона, хоць у сцэнарыстаў была ў запасе маса цікавых ідэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?