Сярэдні заробак у Мінску ў лістападзе дасягнуў 5,45 млн рублёў паведамілі ў Белстаце.

Мінск традыцыйна лідзіруе ў Беларусі па ўзроўню сярэдняй заработнай платы, піша Белстат.

На другой пазіцыі па гэтым паказчыку ў лістападзе — Мінская вобласць (4,2 млн), на трэцяй — Гомельская вобласць (4,06 млн). Лістападаўскі сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці складаў 3,92 млн, у Гродзенскай — 3,84 млн, у Віцебскай — 3,77 млн, у Брэсцкай вобласці — 3,77 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?