У вёсцы Капораўка Рэчыцкага раёна згарэў сельскі дом культуры. Паведамленне аб пажары паступіла 26 снежня ў 00.03 у аддзел па НС.

ДК ацяпляецца ад уласнай кацельнай на цвёрдым паліве, размешчанай ва ўбудаваным памяшканні. Святочных мерапрыемстваў 25 снежня ў будынку не праводзілася.

Пажар лакалізаваны ў 00.47, ліквідаваны ў 01.09. Пацярпелых няма. Агнём знішчаны дах СДК па ўсёй плошчы, часткова пашкоджана столевае перакрыццё на плошчы 30 кв. метраў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?